Skip to main content

Супрацоўнікі СМІ Гродзенскай дыяцэзіі віншуюць чытачоў са святам Божага Нараджэння

pexels photo 1556654Урачыстасць Божага Нараджэння скіроўвае нашы думкі і сэрцы да таямніцы Уцелаўлення Хрыста. У сузіранні схіляемся над Дарам Божай Любові, у глыбокай цішыні – над яслямі Дзіцятка Езус.

Няхай нашы сэрцы напоўніць жаданы супакой і сапраўдная радасць. Няхай народжаны Марыяй Збаўца дазволіць адчуць Яго блізкасць і пачуць заклік, каб быць сведкам любові ў сучасным свеце.

Няхай Новы 2019 год будзе багаты на ласкі і бласлаўленні, каб спрадвечнае Слова Бога Айца – Езус Хрыстус – уцелаўлялася ў жыцці і душы кожнага з нас!

Супрацоўнікі Сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі