Skip to main content

Віталій Вeнцкевіч з Гродна прынёс вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці сэрцанаў

venckevicz v 108 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас св. Імшы ў семінарыйнай капліцы ў Стадніках (Польшча) у прысутнасці кс. правінцыяла Веслава Свеха SCJ студэнт пятага курса Віталій Венцкевіч прынёс вечныя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

На ўрачыстасць вечных манаскіх абяцанняў з’ехаліся шматлікія субраты-сэрцане з Польшчы і Беларусі і родныя маладога законніка.

Складаючы Хрысту вечныя манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці, семінарыст абавязаўся любіць свайго Збаўцу ўсім сэрцам – гэтак жа, як Ён палюбіў нас.

Гэтая падзея для супольнасці сэрцанаў стала нагодай выказаць удзячнасць Богу за дар чарговага брата, які рашыўся аддаць усё сваё жыццё на служэнне Богу і Касцёлу, рэалізуючы харызму супольнасці. Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі традыцыйна з’яўляецца часам прыняцця вечных манаскіх абяцанняў у гэтай кангрэгацыі.

Семінарыст Віталій Венцкевіч паходзіць з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Некалькі месяцаў таму пасвячэнне прэзбітэрату атрымаў яго старэйшы брат Аляксей.

Кс. Юрый Марціновіч