Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Сэрцанін з Гродна атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне

14 Мая 2018
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 14 Мая 2018

sercanin 1412 мая ў касцёле Вышэйшай місіянерскай семінарыі ксяндзоў сэрцанаў у Стадніках (Польшча) адбыліся прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у гэты дзень дыякан Аляксей Венцкевіч, які паходзіць з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Пасвячэнні ўдзяліў арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі, Мітрапаліт Кракаўскі. У гаміліі, звяртаючыся да прымаючых пасвячэнні, іерарх між іншым падкрэсліў, што надышоў час, каб Сын Чалавечы быў умілаваны імі праз сваё “вось я”. “Гэта значыць, што вы хочаце быць блізкімі Хрысту і служыць закладзенаму Ім святому, каталіцкаму і апостальскаму Касцёлу”, – сказаў арцыбіскуп.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел ксяндзы сэрцане, якія служаць у Гродне, а таксама сям’я і сябры новапрэзбітэра Аляксея Венцкевіча.

sercanin 6

На заканчэнне літургіі новапрэзбітэры атрымалі місіянерскія крыжы ў знак гатоўнасці да служэння, у духу якога рыхтаваліся на працягу шасцігадовага прабывання ў семінарыі.

Даведка:

Супольнасць ксяндзоў сэрцанаў была заснавана з мэтай паказваць свету таямніцу любові Езуса да Айца і да людзей. Гэтая супольнасць павінна асаблівым чынам наследаваць св. апостала Яна, які спачываў на грудзях Хрыста падчас Апошняй Вячэры і застаўся верным Настаўніку ў час Яго смерці.

Заснавальнік супольнасці, французскі святар Леон Ян Дэхон, сярод матываў, якія схілілі яго ў 1878 г. паклікаць яе да жыцця, на першае месца ставіў жаданне, выражанае Панам, каб знайшліся душы, прысвечаныя любові да Яго і ўзнагароджанню Яго Сэрцу за грахі людзей, Касцёла і грамадстваў.

Па гэтай прычыне сэрцане ўсё жыццё праводзяць у духу любові і ўзнагароджання. Хоць яны не былі пакліканы да акрэсленай знешняй справы, але маюць пэўны апостальскі накірунак: штодзённая эўхарыстычная адарацыя, служэнне найбольш патрабуючым, дапамога працаўнікам і працадаўцам, фармацыйнае служэнне асобам, прысвечаным Богу, а таксама выезд на замежныя місіі.

У Гродзенскай дыяцэзіі ксяндзы сэрцане служаць ужо шмат гадоў у Гродне (парафія Божай Міласэрнасці) і Астрыне (Шчучынскі дэканат).

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Йонна Адамік

Больш фотаздымкаў па спасылцы.

 

0
Створана 14 Мая 2018
Абноўлена 16 Мая 2018
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя