Skip to main content

Семінарысты сустрэліся з навучэнцамі школы ў Доцішках

dociszki 126 снежня, у літургічны ўспамін св. Мікалая, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектамі кс. Андрэем Лішко і кс. Янам Раманоўскім мелі магчымасць зрабіць добры ўчынак і парадаваць вучняў сярэдняй школы ў Доцішках.

Сустрэча пачалася са спартыўнага спаборніцтва па міні-футболе. Паспаборнічаць з семінарыйнай камандай, за якую згуляў таксама пробашч мясцовай парафіі кс. Аляксандр Адамовіч, давялося як заўтрашнім выпускнікам, так і малодшымдзевяцікласнікам. Падчас матчаў усе каманды паказалі выдатную гульню.

Затым дзяцей пачаставалі салодкімі прысмакамі ад св. Мікалая.

Такога роду сустрэчы добра ўплываюць не толькі на фармацыю будучых святароў, але і на выхаванне саміх вучняў. Час, праведзены разам, паспрыяў пазітыўнаму настрою на далейшую вучобу і радаснай падрыхтоўцы да надыходзячых святаў.

 

 

Aндрэй Юхнік, семінарыст