Skip to main content

У пабрыгіцкім касцёле ў Гродне завяршыўся "Тыдзень талентаў"

talenty k 15На выхадных 24-25 лістапада ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле завяршыўся "Тыдзень талентаў".

У суботу адбылася вечарына дзіцячай і моладзевай творчасці. Аніматары падрыхтавалі для дзяцей цікавую праграму, падчас якой хлопцы і дзяўчаты маглі пераўвасобіцца ў мастакоў, музыкаў, скульптараў. Дзяўчыны-выхавальніцы выдатна праявілі талент кантактавання з дзецьмі. Пасля св. Імшы адбылася забаўляльная і пазнавальная праграма для моладзі. Віталь Шмурай правёў майстар-клас па фотаздымцы. Затым прайшоў танцавальны флэш-моб.

talenty k 14

На нядзельнай ўрачыстай св. Імшы удзельнікі "Тыдня талентаў" дзякавалі Богу за здольнасці, якімі Ён шчодра іх адарыў. Прыгожыя спевы, малітвы ў вершах і прозе, сімвалічныя дары, прынесеныя на алтар Пана - вось тое, чым вернікі праслаўлялі Госпада.

talenty k 4

Пасля св. Імшы адбыўся заключны канцэрт, падвядзенне вынікаў, кароткі агляд кожнага дня. Удзельнікі таксама мелі магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі аб мерапрыемстве. Многія за гэты час ўмацавалі сваю сувязь з Богам, у некаторых з'явіліся новыя сябры. Выдатным завяршэннем тыдня стала правядзенне дабрачыннай латарэі, падчас якой былі разыграны прадметы дэкору, створаныя рукамі дзяцей з карэкцыйнага цэнтра сумесна з педагогам, і рэчы, ахвяраваныя рукадзельніцамі з душпастырства. Сродкі, атрыманыя падчас латарэі, пойдуць на патрэбы хворых дзяцей.

Усе ўдзельнікі "Тыдня талентаў" прыйшлі да адзінагалоснай думкі, што падобныя мерапрыемствы варта абавязкова паўтараць. Яны спрыяюць духоўнаму росту і развіццю, а таксама дапамагаюць адкрываць адзін у адным штосьці новае і добрае.

Ганна Паўловіч