5 лістапада з нагоды дыяцэзіяльнага дня малітвы за памерлых святароў міністранты з лідскай Фары сабраліся на супольную малітву Вяночка да Божай Міласэрнасці на старых Слабадскіх могілках, каб ушанаваць святароў, душпастыраў Лідскай зямлі, якія загінулі ад рук фашыстаў падчас II Сусветнай вайны.
10 сакавіка 1943 г. дзевяць святароў былі вывезены з мясцовай вязніцы ў сасновы лес за пяхотнымі казармамі, дзе іх расстралялі, а целы скінулі ў падрыхтаваную яму.
Пасля эксгумацыі парэшткаў у 60-х гг. мінулага стагоддзя целы забітых святароў былі перанесены на парафіяльныя могілкі на Слабадзе. На агульнай магіле братоў-мучанікаў у святарстве паставілі бетонны помнік з надпісам:
“Ś+p ксяндзы-мучанікі, забітыя ў Лідзе 10 сакавіка 1943 г. Requiescant in pace.
Лабан Вінцэнт, лідскі пробашч, 45 гадоў
Mрачкоўскі Люцыян, лідскі вікарый, 34 гады
Снягоўскі Стэфан, вікарый лідскай Фары, 29 гадоў
Aўгустыновіч Аляксандр, пробашч з Нецечы, 53 гады
Дабравольскі Стэфан, пробашч з Беліцы, 44 гады
Бароўскі Альфонс, пробашч з Ляцка, 51 год
Цыбульскі Францішак, пробашч з Трабаў, 58 гадоў
Ажароўскі Юрый, пробашч з Ліпнішак, 31 год
Страснеўскі Вінцэнт, пробашч з Юрацішак, 34 гады”.
Божа, Ты паклікаў святароў да сваёй службы і ўчыніў іх пастырамі нашых душаў. Аддаем Табе ў апеку ўсіх памерлых святароў, якія пры жыцці вялі нас да Неба. Выслухай нашую малітву і дай ім узнагароду вечнага шчасця ў небе разам з усімі апосталамі. Амэн.
Kс. Станіслаў Краўчанка