Skip to main content

Сустрэча дзяўчат у Навагрудку: святасць магчымая сёння

dziauczaty rek 729-31 кастрычніка ў кляштары Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Навагрудку адбылася сустрэча дзяўчат. На духоўныя практыкаванні прыбылі 32 удзельніцы з Мінска, Гродна, Геранёнаў, Войстама, Маладзечна, Навагрудка.

Сустрэча праходзіла пад назвай “Дзіўны Пан у сваіх святых”. Ксёндз Уладзіслаў Сурвіла і сёстры назарэтанкі пазнаёмілі ўдзельніц з жыццём бл. сястры Стэлы і яе дзесяці паплечніц, мучаніц з Навагрудка, і разам з дзяўчатамі разважалі аб нашым шляху да святасці.

Быў час на малітву ля рэліквій благаслаўлёных мучаніц, калі можна было асабліва адчуць іх прысутнасць і вялікую моц іх заступніцтва перад Богам.

dziauczaty rek 4

У вольныя хвіліны была магчымасць размовы і супольнага прабывання разам. Дзяўчаты пакідалі кляштар назарэтанак з вялікім спакоем і радасцю ў сэрцах, а таксама з думкай, якую ўсвядомілі падчас гэтых кароткіх рэкалекцый – святасць магчымая і сёння!

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: с. Кляра Волчэк