Skip to main content

Адбылася кананічная візітацыя парафіі ў Рагозніцы

vizit ragoznica bp276 кастрычніка ў межах кананічнай візітацыі Мастоўскага дэканату біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Польшчы ў Рагозніцы.

Іерарх сустрэўся з вернікамі ў святыні, дзе ўзначаліў Імшу ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці, а таксама наведаў могілкі, дзе памаліўся за ўсіх памерлых парафіян.

Біскупа прывіталі прадстаўнікі парафіі і пробашч кс. Томаш Станзецкі. Святар адзначыў, што яго парафія невялікая, але людзі, якія да яе належаць, вельмі пабожныя і ахвярныя. Сваімі ахвяраваннямі і малітвай яны падтрымліваюць парафію.

Іерарх, звяртаючыся да старэйшага пакалення, падзякаваў яго прадстаўнікам за іх веру, якая дазволіла перажыць цяжкія для Касцёла часы, і за тое, што перадаюць яе маладым. Звяртаючыся ж да малодшага пакалення, ён прасіў будаваць свой фундамент на веры бацькоў і трываць з Хрыстовым Касцёлам.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне выказаў усім вернікам удзячнасць за іх ахвярнасць і вялікі клопат аб парафіяльнай святыні, а таксама за вернасць Богу.

На заканчэнне сустрэчы біскуп удзяліў на далейшыя гады служэння Богу і Касцёлу пастырскае благаслаўленне і ўручыў памятныя абразкі.

Kс. Юрый Марціновіч