Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя добрыя і сардэчныя віншаванні!
Няхай Госпад адорвае моцным здароўем, радасцю і спакоем на кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці нястомна ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Жадаем, каб словы, якія Вы скіроўваеце да вернікаў, прыносілі багаты плён, а побач з Вамі заўсёды знаходзіліся шчырыя і спагадлівыя людзі.
З малітвай, рэдакцыя партала