
Час рэкалекцый спакон вякоў з’яўляецца ў Касцёле вядомым актам пакаяння і духоўных практыкаванняў. Велікапосныя рэкалекцыі – гэта асаблівы і выключны час, калі мы можам суцішыцца, затрымацца на хвіліну сярод штодзённай мітусні і задумацца над сабой і сваім жыццём. Гэта час навукі, калі мы вучымся мудрасці духа і становімся лепшымі. Стаць Чалавекам – гэта справа ўсяго жыцця. Але варта ад нечага пачаць. Таму заахвочваем усіх Вас прыняць актыўны ўдзел у велікапосных рэкалекцыях. Ніжэй змяшчаем план велікапосных рэкалекцый у гродзенскай катэдральнай базыліцы.
18, 19 і 20 красавіка а 9.00, 12.00 і 19.00 гадзінах будуць адпраўлены св. Імшы з агульным навучаннем.
Вялікі Панядзелак, 18 красавіка
20.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннем для жанчын
Вялікі Аўторак, 19 красавіка
20.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннем для мужчын
Вялікая Серада, 20 красавіка
20.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннем для моладзі, маладых сужэнстваў і ўсіх, хто пачуваецца маладым
Рэкалекцыі для дзяцей адбудуцца 19 і 20 красавіка а 17.00 гадзіне.