Пілігрымы, якія прыбываюць 6 ліпеня ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях, а таксама ўсе, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, вызваляюцца ад абавязку ўстрымання ад мясных страў.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч на падставе канона 87, §1 Кодэкса Кананічнага права, вызваліў ад абавязку ўстрымання ад мясных страў.
Карыстаючыся гэтым паслабленнем, трэба памаліцца любой малітвай у інтэнцыях Святога Айца.
JM