Skip to main content

Удзельнікі Парафіяды – пра свае ўражанні ад асобных конкурсаў

parafijada start 46Уражаннямі ад некаторых конкурсаў падзяліліся ўдзельнікі Х Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлетняя юбілейная Парафіяда прайшла з 18 па 21 чэрвеня ў Гродне.

 

Пра ўдзел у конкурсе “Музыка – маё жыццё” распавядае Яна Шчука з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах:

teatr vedy 46

- Кожная песня, якую я выконваю на сцэне, павiнна быць у выглядзе якога-небудзь вобразу. Часам гэта патрабуе паўгадзiны, а часам хапае і пяцi хвiлiн. Бывае так, што я нават не заўважаю, як выходжу са сцэны, бо, здаецца, у гэтым вобразе я застаюся надоўга.

Я вельмi люблю спяваць, займаюся музыкай у музычнай школе, якую скончыла ў гэтым годзе. Вельмi хацелася б звязаць свае будучае жыццё з музыкай.

 

Уражаннямі ад удзелу ў тэатральным конкурсе дзеліцца моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні:

teatr vedy 10

- Да гэтага конкурсу мы рыхтавалiся даволi доўга, бо нiхто з нас не займаецца маляваннем у школе мастацтваў. Нам падабаецца прымаць удзел у тэатральных пастаноўках, гэта хвалюючая падзея. Тры гады запар мы ўдзельнічаем у гэтым конкурсе. Хоць мы не займалi прызавыя месяцы, затое гледачы былi рады.

Сёння сваім выступленнем мы задаволеныя, бо, здаецца, усё атрымалася. У пантамiме мы хацелi праславiць Бога. Галоўнае – паказаць, як Стварыцель дае кожнаму жыццё, а нам дае магчымасць праз дзеяннi перадаць пачуццi гледачам.

 

Пра конкурс з гiсторыi i жыцця Касцёла кажа Анастасiя Прэсняк з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавiчах:

teatr vedy 43

- За тыдзень да Парафiяды я прачытала неабходны матэрыял да гiстарычнага конкурсу. На высокi вынiк я не разлiчваю, бо былi хлопцы i дзяўчаты, мацнейшыя за мяне. Мне падабаецца вывучаць i даследаваць гiсторыю Касцёла i жыццё святых. Падрыхтоўка да гэтага конкурсу дала магчымасць даведацца больш, чым я ведала раней.

 

Пра ўдзел у бiблiйным конкурсе распавяла Маргарыта Захар з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі:

teatr vedy 40

- Да гэтага конкурсу я рыхтавалася на працягу двух тыдняў. Магу сказаць, што задаволена сваей працай, аднак магла б i лепш, каб было больш часу. Але падрыхтоўка да конкурсу дала магчымасць звярнуць увагу на важныя рэчы ў Бiблii, якiя з’яўляюцца асновай хрысцiянскага жыцця.

 

Уражаннямі ад спаборніцтваў па валейболе дзеліцца Руслан Капуста з парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах:

teatr vedy 65

- Я вельмi люблю гуляць у валейбол, гуляю за зборную школы. Мы часта прымаем удзел на раённым этапе ў гэтай дысцыплiне. Упершыню з сябрамi вырашылi паспрабаваць свае сiлы i на Парафiядзе. Перад пачаткам гульнi перажывалi, бо бачылi моцных канкурэнтаў. Ужо ў гульнi паверылi ў свае сiлы, i вынік у нас атрымаўся нядрэнны – 3-е месца. Вельмi ўдзячны Богу за гэты час Парафiяды.

 

Падрыхтавала Анастасія Мішкура

Фота Баляслава Гавецкага