Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч благаславіў першакамунійных дзяцей з астравецкай парафіі

kamunija 1 1727 мая маленькія вернікі з парафіі Святых Космы і Дам'яна ў Астраўцы прыступілі да Першай святой Камуніі. Св. Імшу ў гэты дзень узначаліў кс. канонік Юзаф Багдзевіч, пробашч парафіі. Ва ўрачыстасці таксама прыняў удзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерарх, звяртаючыся да дзяцей, зазначыў, што варта ставіцца да Езуса як да найлепшага сябра і дзяліцца з Ім усімі свамі радасцямі і смуткамі. "Першая св. Камунія - гэта ваша першае спатканне з Хрыстом. Пастарайцеся на ўсё жыццё захаваць у сэрцы радасць ад дадзенай сустрэчы і прыкладзіце ўсе свае намаганні, каб яна стала пачаткам трывалых адносін з Богам", - дадаў ардынарый. 

kamunija 1 16

Пры запаленых свечках дзеці аднавілі абяцанні хросту, урачыста паабяцалі хадзіць і далей на заняткі па рэлігіі і рэгулярна ўдзельнічаць у нядзельнай Імшы. У сваю чаргу бацькі хлопцаў і дзяўчат падзякавалі тым, хто дапамагаў рыхтаваць іх сыноў і дачок упершыню прыступіць да эўхарыстычнага стала.

На заканчэнне літургіі біскуп Аляксандр удзяліў маленькім вернікам пастырскае благаслаўленне. 

Наперадзе дзяцей чакае "белы тыдзень", на працягу якога яны ў першакамунійных строях штодзённа будуць удзельнічаць ў маёвых набажэнствах дзеля ўзрастання ў веры.

Кс. Юрый Марціновіч