Skip to main content

“Вечар з Марыяй” адбыўся ў францішканскай парафіі ў Гродне

weczar maryjny 718 мая ў парафіi Маці Божай Анёльскай (францішканская) у Гродне адбыўся “Вечар з Марыяй”. Дзеці, моладзь і старэйшыя вернікі сабраліся на малітве, каб у прысвечаным Марыі месяцы маі ўшанаваць Маці Божую.

Спачатку адбылося маёвае набажэнства, потым цэлебравалася святая Імша. Затым пачалася канцэртная праграма, падчас якой гучалі вершы i спяваліся песні ў гонар Маці Божай.

Парафіянка Алена Жэгала, адна з арганізатараў вечару, адзначае, што ў гэты дзень усе разам хацелі выказаць удзячнасць Панне Марыі. Яна з’яўляецца асаблівай Апякункай іх парафіі, таму належыць асаблівым чынам дзякаваць за ўсе Яе дабрадзействы.

“Праз гэтыя выступленні ўсе хацелі сказаць Маці Божай “дзякуй” за апеку і магчымасць праяўляць і развіваць свае таленты ў песнях і вершах”, – дадае Алена Жэгала.

Kс. Юрый Марціновіч