Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі ў Ляцку

liack 307 мая, напярэдадні адпустовай урачыстасці св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у парафіі ў Ляцку (Шчучынскі дэканат) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч падчас святой Імшы ўдзяліў моладзі парафіі сакрамэнт канфірмацыі.

Маладыя людзі, адпаведна падрыхтаваныя да гэтай падзеі, былі ў гэты дзень умацаваны сямю дарамі Духа Святога.

Пробашч парафіі кс. Алег Пятрашка, вітаючы біскупа і ўсіх прысутных, адзначыў, што гэты дзень для мясцовай супольнасці вернікаў з’яўляецца асаблівым дзеяннем Духа Святога, які будзе дадзены моладзі для мужнага вызнавання сваёй веры і жыцця паводля яе прынцыпаў.

liack 14

У гаміліі кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі, звярнуў увагу, што кожнаму чалавеку, незалежна ад узросту, патрэбны дары Духа Святога, каб быць адважным, а гэтая адвага павінна праяўляцца ў штодзённасці, якая з’яўляецца нашай праверкай.

На заканчэнне ўрачыстасці біcкуп Кашкевіч пажадаў маладым людзям, якія былі ўзбагачаны дарамі Духа Святога, адважна ісці праз жыццё, памятаючы, што яны належаць да вялікай сям’і Божых дзяцей, імя якой – Касцёл. Іерарх пажадаў таксама, каб сваім словам і ўчынкам яны заўсёды былі праўдзівымі сведкамі Уваскрослага Пана.

liack 23

Моладзь, у сваю чаргу, абяцала, што будзе старацца кожны дзень жыць у Божай ласцы і ўзрастаць у веры.

JM