Skip to main content

Айцец францішканін з Гродна правёў адукацыйную сустрэчу для людзей, якія клапоцяцца пра пацыентаў хоспісу

pawel ramanczuk 121 красавіка ў офісе “Цэнтра Дапамогі Жыццю" – установе, якая бясплатна аказвае комплексную падтрымку невылечна хворым людзям на апошняй стадыі анкалогіі, - адбылася адукацыйная сустрэча на тэму: "Духоўныя аспекты аказання паліятыўнай дапамогі ў канцы жыцця". Мерапрыемства для валанцёраў і супрацоўнікаў цэнтра правёў а. Павел Раманчук OFMConv, вікарый гродзенскага францішканскага касцёла. Дарэчы, святар рэгулярна наведвае і пацыентаў хоспісу.

pawel ramanczuk 2

“Мы ведаем, што ёсць жыццё да смерці, і мы ўпэўненыя, што яно існуе пасля…Таму мы клапоцімся не толькі пра цела, але і пра душы хворых, якіх неўзабаве чакае адыход”, - адзначыў Алег Гарбачоў, дырэктар установы.

АМ