Цяжка ўявіць сабе чалавека, які б не любіў спеў і музыку. Яны адыгрываюць вельмі важную ролю ў жыцці кожнай асобы, асабліва хрысціяніна. Праслаўляць Пана можна па-рознаму. І спеў з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных спосабаў выразіць прагненне свайго сэрца.
Менавіта з гэтай нагоды ўдзельнікі семінарыйнага гурта “Ave” у дадзены момант прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб парадаваць сваіх прыхільнікаў новымі песнямі. Як адзначаюць клерыкі, галоўнай мэтай стварэння новага альбома з’яўляецца Слова, якім яны хочуць падзяліцца з іншымі, каб глыбей спазнаць дзейнасць Хрыста ў сваім жыцці.
Навучэнцы духоўнай семінарыі лічаць, што праз сваю музычную творчасць яны маюць магчымасць прычыніцца да духоўнай перамены свету і да плённасці Евангелля. Адзначаюць, што спеў таксама з'яўляецца момантам малітвы. А кожны чалавек, які моліцца, вядзе за сабою ўвесь свет і ўзносіць яго да Бога.
Яўген Амасёнак, семінарыст