Skip to main content

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 1 красавіка

eating 3276558 640Хрысціянам Беларусі,

якія святкуюць Вялікдзень

1 красавіка 2018 года

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Вялікаднем!

У гэтыя цудоўныя дні мы звяртаемся да каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове хрысціянства, праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму, імкненне да міру і справядлівасці.

Бязмежная міласэрнасць і глыбокая вера пабуджаюць людзей да спагады, а трапяткое стаўленне да шматвяковых духоўных традыцый дорыць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку нашай планеты.

Вялікдзень нагадвае нам аб высокім прызначэнні чалавека служыць бліжнім і дапамагаць пакутным, аб важнасці ўзнімацца над мітуснёй і дробнымі разладамі, дасягаць згоды ў дамах і сем'ях.

Няхай светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага прыўнясе ў ваша жыццё цяпло і радасць веснавога адраджэння.

Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

Паводле president.gov.by