Skip to main content

Распрацаваны макет з выявай гродзенскай катэдры для ліфта мінскага шматпавярховіка

 

farnyj kostel 780x405У шматпавярховіку Мінска ўпрыгожылі ліфт літаграфіяй карціны з касцёлам св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Незвычайны макет з выявай гродзенскага фарнага касцёла стварыў Мінскі культурна-экалагічны праект “Арт-ліфт”. Яго асноўнай дзейнасцю з’яўляецца добраўпарадкаванне ліфтаў з выкарыстаннем выяваў гістарычнай і экалагічнай тэматыкі пры ўдзеле жыхароў пад’ездаў.

Асновай для макета стала літаграфія з малюнка вядомага беларускага мастака, піяніста, кампазітара Напалеона Орды “Гродна. Іезуіцкі кляштар і касцёл св. Францішка” (1861-1869) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Вядомы кампазітар пасля сваіх падарожжаў ствараў малюнкі, у якіх перадаваў увесь жывапіс тых месцаў, куды яго завёў лёс у 1840-80 гг.

Мастакі і жыхары дома, дзе размешчаны малюнак, лічаць, што гэта не толькі паслужыць упрыгажэннем дома, але і будзе садзейнічаць папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краіны для жыхароў Мінска.

Паводле newgrodno.by