Skip to main content

Развітанне з “батлейкай” адбылося ў гродзенскай катэдры

 

razwitanne szopka 3У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, як і штогод, дзеці развіталіся з “батлейкай”. Традыцыйна гэты абрад у гродзенскай катэдры і ў многіх іншых святынях праходзіць напярэдадні 2 лютага – свята Ахвяравання Пана, якое ў пэўным сэнсе завяршае святочны час.

Некаторыя дзеці спявалі калядныя песні, іншыя расказвалі вершы, прысвечанныя Божаму Нараджэнню (у тым ліку і ўласна напісаныя). Таксама прайшоў конкурс малюнкаў.

На мерапрыемстве прысутнічалі гродзенскія вернікі, а асаблівым чынам бацькі дзяцей. Напрыканцы кс. Анджэй Ганчар, адказны ў катэдральнай парафіі за дзяцей і моладзь, удзяліў прысутным благаслаўленне, а дзеці ўшанавалі фігурку маленькага Езуса пацалункам.

Томаш Мікалайчык, семінарыст