Skip to main content

"Дон Боско шоў" адбылося ў Смаргоні

 

sdb by 2Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў дырэктар супольнасці кс. Алег Жураўскі SDB. Падчас службы адбыўся значны момант для Салезіянскай Сям’і. Да салезіянаў супрацоўнікаў далучыліся Эдуард і Вераніка Рогач і Дзяніс Акуліч.

Пасля святой Імшы ўсе прысутныя былі запрошаны на працяг вечара ў араторый імя св. Яна Боско.

Госці прысутнічалі не проста на вясёлым вечары, але прымалі ўдзел у ток-шоў "Міліянер". Пры дапамозе гэтай гульні і тэатральных пастановак, якія падрыхтавалі розныя суполкі, людзі даведаліся пра жыццё св. Яна Боско.

Напрыканцы вечара былі ўзнагароджаны пераможцы першага кубка салезіянскага араторыя па мікрафутболе. Прызёрамі турніру сталі: 3 месца – каманда “Дзядкі”; 2 месца – каманда “ФКС”; 1 месца атрымала каманда "BOSCO".

sdb by 1

Свята прайшло ў сямейнай атмасферы і скончылася супольнай малітвай.

Паводле sdb.by