21 студзеня ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята імяніннікаў для дзяцей, якія нарадзіліся зімой.
Нягледзячы на тое, што ўдзельнікаў было няшмат, вясёлы настрой ад гэтага быў не меншы. Цікавыя гульні спрыялі супольнаму радаснаму баўленню часу. Разам з памочнікамі, якія рыхтавалі свята, дзеці гулялі ў снежкі, адгадвалі загадкі, а таксама знаёміліся са святымі, успамін якіх Касцёл адзначае ў снежні, студзені або лютым. У іх ліку бл. Лаўра, св. Францішак Сальскі, св. Ян Боско, св. Антоній і інш.
Паводле sdb.by