Skip to main content

Дзеці з парафіі Божай Міласэрнасці выступілі з канцэртам у гродзенскім хоспісе

hospis bm 1020 студзеня ў стацыянары хоспіса гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна адбыўся ўжо традыцыйны VI канцэрт з серыі “Музычны полудзень”.

У гэты зімовы дзень да пацыентаў стацыянара завіталі з музычнымі і танцавальнымі нумарамі маленькія парафіяне гродзенскага касцёла Божай Міласэрнасці.

Збірацца раз у месяц у зімовым садзе стацыянара на канцэрты з серыі “Музычны полудзень” стала добрым звычаем для пацыентаў, родных, якія прыязджаюць іх наведаць, і супрацоўнікаў хоспіса.

Калядкі і пастаралкі слухачы спявалі ўсім залам разам з дзецьмі.

Алег Гарбачоў