Skip to main content

Святары Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на чэмпіянаце па міні-футболе сярод духавенства

 

futbol swiatary 15-8 лютага ў італьянскім горадзе Брэшыя адбудзецца Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Чэмпіянат пройдзе ў спартыўным цэнтры Сан-Філіпа, курыруе яго Італьянскі спартыўны цэнтр.

Нашу краіну на спартыўных спаборніцтвах прадставяць святары Гродзенскай дыяцэзіі. У пашыраны склад каманды з Беларусі ўвойдзе 15 святароў. Капітанам каманды з’яўляецца кс. канонік Павел Салабуда, пробашч гродзенскай парафіі Духа Святога (Альшанка).

charvatyja 5

У цэлым у чэмпіянаце прымуць удзел 250 святароў з 16 краін Еўропы. Зборная Беларусі ў жараб’ёўцы была змешчана ў групу “С”, куды ўвайшла разам з камандамі Польшчы, Чэхіі і Аўстрыі.

futbol swiatary 2

Жадаем нашай камандзе поспехаў на чэмпіянаце, добрых вынікаў і перамог!

Кс. Юрый Марціновіч