Skip to main content

Моладзь з Гродна і Іўя прыняла ўдзел у Міжнародных спаборніцтвах па настольным тэнісе ў Варшаве

 

tenis warszawa 826-28 снежня ў Варшаве адбыліся 26-я Міжнародныя спаборніцтвы па настольным тэнісе. Арганізатарам спаборніцтваў з’яўляецца кс. Міраслаў Мікульскі.

У спартыўнай сустрэчы прынялі ўдзел групы з Польшчы і Беларусі. Нашу краіну прадстаўлялі групы моладзі з парафіі Свв. апосталаў Птра і Паўла ў Іўі і парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне.

Апекуном групы з Гродна быў Аляксандр Гусар, які заняў пятае месца ў спаборніцтвах сярод апекуноў. Усе ўдзельнічалі ў катэгорыях 2002 – 2009. Марцэліна Марцінчык, Аліна Сеўрук і Аляксандр Дзіўрук з Гродна занялі ў сваіх катэгорыях чацвёртыя месцы.

Кожны дзень мерапрыемства пачынаўся са святой Імшы. Радасць прысутным прыносіла магчымасць не толькі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, але і разам маліцца і праслаўляць Бога.

Аліна Сеўрук

Фота Марцэліны Марцінчык