Skip to main content

Конкурс для дзяцей на лепшы ліхтарык адбыўся ў парафіі ў Лідзе

 

roraty lida 2Нараджэнне Збаўцы завяршыла перыяд радаснага чакання, падчас якога вернікі Гродзенскай дыяцэзіі традацыйна збіраліся на раратнія св. Імшы.

У парафіі Унебаўзяцця НПМ у Лідзе самыя маленькія вернікі прымалі ўдзел у Раратах раніцай кожны панядзелак, сераду і пятніцу.

Штогод у касцёле праходзіць і конкурс на лепшы ліхтарык, зроблены сваімі рукамі. Сёлета выдатных вырабаў была вялікая колькасць, таму журы вырашыла прысудзіць ажно тры першых мейсца. Сімвалічныя падарункі атрымаў таксама кожны ўдзельнік раратніх св. Імшаў.

roraty lida 1

Даведка:

Рараты – гэта св. Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Асаблівасцю гэтых Імшаў з’яўляецца свечка, якая стаіць ля алтара і сімвалізуе Багародзіцу. Удзельнікі Раратаў трымаюць запаленыя ліхтарыкі, якія злучаюць іх з Марыяй. Іх значэнне  можна знайсці таксама ў Евангеллі, дзе гаворыцца пра паннаў глупых і паннаў  разважлівых, якія чакаюць з лямпамі ў руках.

Тэкст і фота: Лізавета Мурамская