25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа моладзь і духавенства сустрэліся разам, каб падзяліцца аплаткай, скласці адзін аднаму святочныя віншаванні, правесці разам час, спяваючы калядныя песні.
Кожны год такія сустрэчы збіраюць шмат удзельнікаў.
Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасфеы, дзе кожны мог падзяліцца аплаткай і пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў.
Кс. Дзяніс Бразінскі