Skip to main content

Ва ўрачыстасць Нараджэння Пана біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу ў гродзенскай катэдры

bozaje naradzennie 325 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверя ў Гродне святую Імшу апоўдні ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Падчас Эўхарыстыі іерарх асаблівым чынам памятаў у малітвах пра ўсіх, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне. Біскуп маліўся за ўсе сем’і, каб святы Божага Нараджэння сталі чарговай нагодай запрасіць Бога ў свае дамы і сямейныя супольнасці.

Усім прысутным на Імшы іерарх пажадаў, каб святы Божага Нараджэння прамовілі да кожнага з моцай надзеі і радасці.

“Няхай у нашых сэрцах паселяцца мір і радасць, дабрыня і міласэрнасць, цярплівасць і чуласць. Няхай Божая любоў, аб’яўленая ў Асобе Дзіцяткі Езуса, абудзіць у нас самыя высакародныя жаданні дзялення любоўю з бліжнімі, аказання дапамогі патрабуючым, сведчання словам і чынам аб веры, якая надае сэнс усяму нашаму жыццю”, – дадаў гродзенскі ардынарый.

Біскуп пажадаў, каб гэта быў для ўсіх благаслаўлёны час, напоўнены мірам, радасцю сэрца і ўзаемнай дабрынёй.

Кс. Юрый Марціновіч