Skip to main content

Вернікі з лідскай Фары правялі акцыю па дапамозе патрабуючым

akcyja lida 1Вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) падчас Адвэнту сабралі прадукты харчавання, прадметы першай неабходнаці, адзенне, абутак і цацкі і сфарміравалі з іх падарункі. Акцыя была скіравана на дапамогу людзям, якія апынуліся ў складаным матэрыяльным станоішчы.

Ідэю акцыі парафіянам прапанавалі святары і сёстры назарэтанкі.

Сабраныя прадукты і іншыя рэчы былі перададзены людзям у патрэбе. 23 снежня моладзь парафіі разам з дыяканам Эрнэстам Мікалайчыкам і сёстрамі законнымі наведалі дзяцей са шматдзетных сем’яў, а таксама самотных, хворых і пажылых людзей.

Праз святочныя віншаванні, падарункі, спевы і час, праведзены разам, моладзь падзялілася радасцю Божага Нараджэння з тымі, каму сёлета асаблівым чынам патрэбна матэрыяльная і духоўная падтрымка, і нагадала аб любові Пана да кожнага Яго дзіцяці.

Кс. Дзяніс Бразінскі