Skip to main content

Калядны канцэрт прайшоў у стацыянары хоспіса гродзенскай бальніцы

hospis kancert fr 223 снежня ў стацыянары хоспіса гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна адбыўся калядны канцэрт з серыі “Музычны полудзень”.

Для пацыентаў выступіў са сваёй канцэртнай праграмай дзіцячы хор “Misterium” гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай. Слухачы, якія сабраліся ў імправізаванай канцэртнай зале стацыянара, захапляліся спевамі хору.

Дзеці падрыхтавалі праграму з каляднымі песнямі, якія дапамаглі наблізіцца да Божага Нараджэння. Такія канцэрты вельмі важныя ў хоспісах, бо зараджаюць пазітыўнымі эмоцыямі і бадзёрасцю духу тых, хто даўно змагаецца з хваробай.

Алег Гарбачоў