21 снежня ў будынку раённай бібліятэкі адбылася незвычайная сустрэча тых, хто захапляецца паэзіяй Адама Міцкевіча. Ініцыятарамі мерапрыемства сталі ўдзельнікі аднаго з моўных колаў, якія збіраюцца пры касцёле Св. Міхала Арханёла – кола польскай мовы.
Разам з кіраўніком польскамоўнага кола, Ядзвігай Лысай-Сянкевіч, арганізатары тэматычна падрыхтавалі зал, дзе гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены розныя творы паэта, а музыка Шапэна і прэзентацыя пад назвай “Міцкевіч і Навагрудак” стваралі асаблівы настрой.
Падчас вечара быў таксама праведзены конкурс на тэму “Наколькі мы ведаем Адама Міцкевіча”, пераможцы якога атрымалі памятныя сувеніры.
На завяршэнне спаткання яго ўдзельнікі падзякавалі прысутнаму на сустрэчы кс. Юрыю Жэгарыну за дзейнасць кола польскай мовы, а таксама за магчымасць вывучэння пры парафіі іншых моваў: літоўскай і англійскай.
Фаіна Малюжэнец