Skip to main content

У Навагрудку адбылася дыскусійная сустрэча на тэму "Эўхарыстыя ў жыцці верніка"

dyskusija euharystyja 1Дыскусійная сустрэча адбылася 20 снежня пры касцёле Св. Міхала Арханёла. У ёй прынялі ўдзел вернікі з мясцовай парафіі. Ініцыятарам правядзення дыскусійнага стала выступіла рэдакцыя часопіса “Дыялог” на чале з бр. Корнэлям Консэкам.

Хрысціяне дзяліліся сведчаннем, чым асабіста для іх з’яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі і як яны перажываюць літургію св. Імшы.

Вядучы дыскусійнага стала кс. Юрый Жэгарын зрабіў асаблівы акцэнт на сімволіцы літургіі службы – жэстах (знак крыжа, кленчанне і г. д.), а таксама значэнне словаў. Шмат часу было прысвечана ўласцівай падрыхтоўцы верніка да поўнага перажывання літургіі Найсвяцейшай Ахвяры.

dyskusija euharystyja 7

У найбліжэйшым нумары часопіса “Дыялог” будзе прадстаўлены поўны артыкул-справаздача з вынікам працы дыскусійнай сустрэчы вернікаў у Навагрудку.

Тэкст: Ганна Антаненка 

Фота: бр. Корнэль Консэк