Skip to main content

Перадкалядны моладзевы канцэрт адбыўся ў Навагрудку

kancert nv 517 снежня ў Навагрудскім раённым доме культуры ўпершыню адбыўся перадкалядны моладзевы канцэрт парафіяльнага гурта “VENI”. Паслухаць выступ прыйшлі навучэнцы школ з Навагрудка, студэнты з Сельскагаспадарчага і Гандлёвага каледжаў, а таксама вучні з сельскагаспадарчага ліцэя.

kancert nv 2

Гуртом, які скаладаецца з шасці чалавек, была падрыхтавана багатая музычная праграма: яе разбавілі шчырымі духоўнымі разважаннямі перад выкананнем кожнай песні. Салісты гурта стараліся зрабіць канцэрт інтэрактыўным, каб кожны прысутны быў не толькі слухачом, але прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

kancert nv 4

Гурт “VENI”, які паўстаў больш чым год таму, паспеў выступіць перад вернікамі ў Бярозаўцы, Іўі, Уселюбе, Жодзіне і ў Чырвоным касцёле ў Мінску. 

kancert nv 1

Тэкст: с. Хэлена Драбіновіч CSFN 

Фота: Анастасія Пятрова