У 1992 годзе папа Ян Павел II устанавіў 11 лютага Сусветны дзень хворага. Папа заклікаў, каб ушаноўванне гэтага дня рабіла больш спагадлівымі паасобных людзей, шматлікія касцельныя арганізацыі, а таксама грамадства ў адносінах да хворых і спрыяла лепшаму догляду за імі. Давайце ў сваіх малітвах памятаць пра хворых і пакутуючых. Сёння ў многіх касцёлах нашай дыяцэзіі будуць арганізаваны набажэнствы ў інтэнцыі хворых з абрадам іх блаславенства.