Skip to main content

Семінарыйны гурт “Ave” выступіў у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання

kaledz 2З нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння гурт “Ave” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выступіў у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання.

Амаль кожны год семінарысты сустракаюцца з навучэнцамі каледжа, каб разам з імі паглыбіцца ў сэнс перажывання перыяду Божага Нараджэння. Невыказна цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрта спрыяла таму, каб прысутныя адчулі блізкасць Бога, Яго айцоўскую любоў і няспынную падтрымку, дапамогу і апеку ў іх штодзённым жыцці.

Семінарысты спадзяюцца, што гэтая сустрэча пакіне пасля сябе незабыўны след у душы навучэнцаў каледжа і моцна паўплывае на іх далейшае духоўнае жыццё.

Яўген Амасёнак, семінарыст