У календары акрэслены ўрачыстасці, успаміны святых, асаблівыя перыяды літургічнага года і дыяцэзіяльныя святы. На кожны дзень пазначаны імяніны.
Каляндар у А3 фармаце, двухбаковы. На адным з бакоў – выява благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, на другім – выява 11 благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц з Навагрудка, змешчаная з нагоды 75-годдзя іх мучаніцкай смерці, якое прыпадае на 2018 год.
Каляндар выдадзены ў дзвюх версіях: на беларускай і польскай мовах. Набыць яго можна з нядзелі 24 снежня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, разам са святочным нумарам газеты, а таксама ў курыяльнай краме па адрасе: Гродна, вул. К. Маркса, 4.
JM