Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльную супольнасць у Мсцібаве

 

mscibava bp j10 снежня, у другую нядзелю Адвэнту, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат). Іерарх узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае парафію.

 Як адзначыў біскуп у гаміліі, ён прыбыў да вернікаў, каб разам з імі стаць на шлях адвэнтавага навяртання, да якога асаблівым чынам у гэты час заахвочвае св. Ян Хрысціцель, вялікі прарок.

Біскуп дадаў, што Нябесны Айцец паслаў у свет свайго Сына, які стаўся чалавекам, каб, ідучы зямнымі шляхамі, наблізіцца да людзей слабых, церпячых, якія жывуць у пакутах і няпэўнасці, параненых і пагарджаных.

mscibawa 19

Іерарх нагадаў, што жаданне Бога – усталяваць кантакт з чалавекам, падняць яго і вывесці з валадарства зла да Божага валадарства, з панавання граху і смерці да панавання любові і жыцця.

Біскуп пажадаў, каб час радаснага чакання святаў Божага Нараджэння быў крочаннем шляхам малітвы, пакоры і добрых учынкаў.

На заканчэнне Эўхарыстыі біскуп благаславіў аплаткі, якімі вернікі будуць дзяліцца ў вігілію Нараджэння Пана.

Ксёндз Андрэй Пышынскі, пробашч парафіі, падзякаваў іерарху за дар супольнай малітвы, заклік да плённага перажывання Адвэнту і пастырскае слова, скіраванае да вернікаў.

mscibawa 17

У гэты дзень дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі наведаў таксама парафіяльныя капліцы ў Вердамічах і Бортніках, дзе цэлебраваў святую Імшу.

Кс. Юрый Марціновіч