
А адзінаццатай гадзіне, пасля выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту і Літаніі да Божай Міласэрнасці, распачалася ўрачыстая св. Імша. Узначаліў яе кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. У сваім слове пастыр дыяцэзіі прыгадаў пра беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла II, якая адбудзецца ў свята Божай Міласэрнасці, і 20-годдзе нашай дыяцэзіі. Біскуп адзначыў таксама, што свет патрабуе святых і адданых святароў, і ў сваіх малітвах аддаў пад апеку працу святароў нашай дыяцэзіі.
З гаміліяй звярнуўся да прысутных а. Андрэй Ядкоўскі, малады рэдэмптарыст з Дзевятоўкі. Спасылаючыся на тое месца ў Евангеллі, дзе гаворыцца пра Хрыста і Апосталаў, а. Андрэй падкрэсліў, што святары, будучы апосталамі, якія абвяшчаюць Евангелле, адначасова з'яўляюцца вучнямі Хрыста. Трэба заўсёды пра гэта памятаць і ўвесь час вучыцца ў Езуса. Свету патрэбныя святыя святары, аднак для таго, каб быць такім святаром, неабходна падтрымка іншых святароў і вернікаў.
Пасля св. Імшы з канферэнцыяй выступіў а. Ежы Саковіч, паўлін з Карэліч, які гаварыў пра святарства па ўзоры Хрыста.
Сустрэча закончылася супольным абедам. Святары азнаёміліся з падрыхтаванымі курыяй паведамленнямі, а таксама абмеркавалі бягучыя справы дыяцэзіі.