Skip to main content

“Андрэйкі” арганізавала Душпастырства “OPEN” у Гродне

 

kwetki open 112 снежня, напярэдадні распачацця Адвэнту, Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна “OPEN” арганізавала святочнyю вечарыну — “Андрэйкі”, якая прайшла ў залах гродзенскага пабрыгіцкага касцёла.

Мэтай забавы быў найперш духоўны адпачынак і інтэграцыя моладзі. Удзел у ей прынялі таксама студэнты з Нігерыі, якія актыўна ўключаюцца ў жыццё мясцовага Касцёла.

Падчас “Андрэек” сабраныя мелі магчымасць удзельнічаць у розных конкурсах і забавах, якія спрыялі духоўнаму адзінству студэнцкай і працуючай моладзі Гродна.

Кс. Юрый Марціновіч