Традыцыйна ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Іўеўскі дэканат) моладзь збіраецца ў суботу перад пачаткам Адвэнту на так званых “Андрэйках”, каб правесці час у супольнасці.
Сустрэча пачынаецца з малітвы. Моладзь разам з пробашчам кс. Дзмітрыем Несцерам выказвае просьбы за сваiх блізкіх і родных, аб міры на зямлі. Пасля пачастунку сабраныя пераходзяць да вясёлай часткі вечара – забаваў і гульняў.
Геранёнскай моладзі падабаецца інтэлектуальная гульня, якая праводзіцца на “Андрэйках” ужо трэці год. Яна дае магчымасць праверыць свае веды як у агульных сферах (гісторыя, геаграфія, літаратура), так і ў пытаннях пра Бога і Касцёл.
Заканчваецца вясёлы вечар супольнай малітвай з падзякай за добра праведзены разам час і просьбай аб добрым перажыванні Адвэнту.
Анастасія Мішкура