Skip to main content

Рэкалекцыі перад дыяканскім пасвячэннем перажываюць семінарысты ў Сапоцкіне

 

dyjakany rek23 снежня, у першую нядзелю Адвэнту, у Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне пачаліся рэкалекцыі перад дыяканскім пасвячэннем. У іх удзельнічаюць трое навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне: Андрэй Каўшук, Эрнэст Мікалайчык і Раман Вайцяховіч.

Духоўныя практыкаванні праводзіць кс. Ян Сарэла, духоўны айцец семінарыі.

Падчас рэкалекцый, якія працягнуцца да 7 снежня, будучыя дыяканы разважаюць аб сваім пакліканні, а таксама ў цішыні і засяроджанні рыхтуюцца да дня прэзбітэрскага пасвячэння і свайго служэння на ніве Пана.

dyjakany rek3

У першы дзень рэкалекцый семінарыстаў наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які паразмаўляў з кожным асабіста і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.

dyjakany rek1

Пасвячэнне удзеліць 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Аляксандр Кашкевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12.00.

У Каталіцкім Касцёле існуе трывалая традыцыя, што кандыдаты, якія рыхтуюцца прыняць пасвячэнне да аднаго з трох узроўняў святарства (дыяканату, прэзбітэрату або біскупства), непасрэдна перад пасвячэннем павінны прыняць удзел у спецыяльных духоўных практыкаваннях.

dyjakany rek4

Аточым сваімі малітвамі будучых дыяканаў, каб яны маглі як мага лепш падрыхтавацца да служэння ў Касцёле.

Кс. Юрый Марціновіч