Skip to main content

Семінарыйны гурт “Ave” падзяліўся сваёй творчасцю з удзельнікамі рэкалекцый цвярозасці

ave br k 52 снежня ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) семінарыйны гурт “Ave” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прыняў удзел у рэкалекцыях цвярозасці. У рэкалекцыях удзельнічалі асобы з розных мясцін нашай краіны, тыя, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.

ave br k 3

Сваёй творчасцю семінарысты сведчылі аб няспыннай Божай любові да тых, кто імкнецца вызваліцца ад алкагольнай залежнасці. Час, праведзены сумесна, дазволіў удзельнікам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці дзяліцца паміж сабой жыццесцвярджальнай сілай і моцай евангельскага паслання.

Семінарысты спадзяюцца, што гэтая сустрэча пакіне пасля сябе незабыўны след у душы кожнага з прысутных і моцна паўплывае на іх далейшае духоўнае жыццё.

ave br k 1

Рэкалекцыі цвярозасці адбыліся ў Гродне ўжо ў 15-ы раз 1-3 снежня. У першы дзень рэкалекцый святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Яўген Амасёнак, семінарыст