26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне традыцыйна аднавілі свае абяцанні Літургічная служба алтара і моладзевы хор “Calasanz”.
Таксама падчас Эўхарыстыі ў лік кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, былі прыняты сем хлопцаў, а колькасць удзельнікаў моладзевага хору павялічылася на тры чалавекі.
Усе міністранты ў гэты дзень прайшлі чарговую ступень прыналежнасці да літургічнай службы. Падчас аднаўлення сваіх абяцанняў перад вернікамі як Літургічная служба алтара, так і члены хору абяцалі рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх.
Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету – гэта патранальнае свята Літургічнай службы алтара. Усе, хто да яе належыць – міністранты і лектары, – у гэты дзень складаюць або аднаўляюць свае абяцанні годнага служэння Богу ў касцёле і ў штодзённым жыцці.
А. Віталій Слука SP
Фота Андрэя Арцiша