Skip to main content

Канцэрт семінарыйнага гурта “Ave” адбыўся ў Астраўцы

 

u astraucy 15Новы рытм, новае гучанне, новы духоўны ўздым семінарыйнага гурта “Ave” мелі магчымасць адчуць жыхары г. Астраўца падчас музычнага канцэрту 26 лістапада ў мясцовай канцэртнай зале.

У апошнюю нядзелю літургічнага года, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне традыцыйна вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб асабіста падзякаваць усім вернікам за матэрыяльную і духоўную падтрымку і разам з імі паглыбіцца ў сэнс гэтай урачыстасці.

u astraucy 5

Гурт “Ave” праз сваю творчасць таксама спрабаваў выказаць удзячнасць усім тым, хто спрыяе фармаванню асобы будучага святара. На працягу выступлення семінарыстаў панавала незвычайна цёплая і добразычлівая атмасфера, пакідаючы ў сэрцах слухачоў узнёслыя эмоцыі і пачуцці.

Семінарыйная супольнасць у вышэйшай ступені ўдзячна Богу за магчымасць сведчыць аб сваім пакліканні, а таксама ўзрастаць у любові і самаахвярнасці падчас сустрэчы з вернікамі, да якіх у хуткім часе навучэнцы семінарыі будуць пасланы.

Яўген Амасёнак, семінарыст