25 лістапада ў аддзяленні Хоспіс Гарадской клінічнай бальніцы №2 г. Гродна адбыўся канцэрт з серыі “Музычны полудзень”.
Для пацыентаў хоспіса выступіў са сваёй канцэртнай праграмай дзіцячы парафільны хор “Misterium” з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішсканскі касцёл). Хору апладзіравалі і захапляліся талентам і майстэрствам спеву ўсе слухачы, якія сабраліся ў імправізаванай канцэртнай зале аддзялення.
Дырэктар сацыяльна-дабрачыннай установы “Цэнтр Дапамогі Жыццю” Алег Гарбачоў адзначыў, што такія канцэрты вельмі важныя і неабходныя ў хоспісах.
“Менавіта такія сустрэчы адцягваюць ад хваробы і прымушаюць усміхацца ў любым настроі, зараджаючы эмоцыямі і бадзёрасцю духу тых, хто ўжо даўно змагаецца з хваробай”, – дадаў Алег Гарбачоў.
Дырэктар скіроўвае ад імя ўсіх хворых, а асабліва пацыентаў гродзенскага хоспіса, падзяку дзецям і кіраўніцтву хору “Misterium” за падрыхтоўку і правядзенне гэтага мерапрыемства.
Кс. Юрый Марціновіч