Skip to main content

Дзіцячы хор "Misterium" выступіў у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне

 

misterium 122 лістапада, на ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбыўся канцэрт дзіцячага парафіяльнага хора "Misterium". Хор у парафіі дзейнічае пад кіраўніцтвам сястры Валерыі Рудой ISSM.

Дзеці выканалі музычныя творы, падзяліўшыся такім чынам сваімі талентамі і праслаўляючы Пана Бога спевам – паводле думкі св. Аўгустына, які казаў: “Хто спявае, той моліцца двойчы”.

Перад гэтым у ходзе святой Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі a. Антоні Пажэцкі OFMConv, у хор "Misterium" былі прыняты некалькі новых удзельнікаў. Святар пажадаў новым членам хору, каб сваім спевам яны дарылі радасць людзям і праслаўлялі Бога.

Кс. Юрый Марціновіч