Skip to main content

Ксёндз Павел Салабуда прызначаны ганаровым канонікам катэдральнага капітула

img 0427Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. Паўла Салабуду, пробашча парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка), ганаровым канонікам катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Рашэнне было абвешчана 16 лістапада падчас адпустовых урачыстасцяў у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, у парафіяльнай капліцы, дзе Эўхарыстыю цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

salabuda kanonik 2

Надаючы святару ганаровы тытул, біскуп жадае падзякаваць за штодзённае адданае служэнне ў дыяцэзіі. Такім чынам колькасць канонікаў Гродзенскага капітула павялічылася да 21.

Ксёндз Павел Салабуда з’яўляецца першым пробашчам парафіі Святога Духа ў Гродне, якая паўстала ў 2012 г.

salabuda kanonik 1

24 мая 2015 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла, a 20 снежня таго ж года адбылося aсвячэнне новапабудаванай каплiцы.

Кс. Юрый Марціновіч