Студзень
ПАПСКАЯ: Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб у азіяцкіх краінах хрысціяне разам з іншымі рэлігійнымі меншасцямі маглі жыць сваёй верай у поўнай свабодзе.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб хрысціяне розных веравызнанняў у нашай дыяцэзіі прагнулі жыць у сапраўднай еднасці і ўзаемнай любові паводле задумкі навукі Хрыста і Яго Касцёла.
Люты
ПАПСКАЯ: Паўсюдная інтэнцыя: Каб тыя, хто мае матэрыяльную, палітычную ці духоўную ўладу, не дазволілі, каб імі кіравала карупцыя.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб духавенства і вернікі дыяцэзіі старанна і адказна клапаціліся аб развіцці здаровай набожнасці і вернасці Папе ды навуцы Паўсюднага Касцёла.
Сакавік
ПАПСКАЯ: Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб увесь Касцёл прызнаў вострую неабходнасць фармацыі да індывідуальнай і супольнаснай духоўнай дасведчанасці.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб духавенства і вернікі, уцягнутыя ў справу арганізацыі І Дыяцэзіяльнага сінода, былі напоўнены дарамі Святога Духа і неабходным клопатам пра дабро лакальнага Касцёла.
Красавік
ПАПСКАЯ: Паўсюдная інтэнцыя: Каб адказныя за ідэі і спосаб кіравання ў эканоміцы мелі мужнасць адкідваць эканоміку выключэння, каб мець магчымасць адкрываць новыя шляхі.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб беспрацоўныя і бяздомныя жыхары дыяцэзіі знайшлі годныя ўмовы для сябе і сваіх сем’яў.
Май
ПАПСКАЯ: Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб свецкія вернікі выконвалі сваю асаблівую місію, выкарыстоўваючы ўласныя здольнасці, каб адказваць на выклікі сённяшняга свету.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб пастырам гродзенскага Касцёла – кс. біскупу Аляксандру Кашкевічу, дыяцэзіяльнаму біскупу, і кс. біскупу Юзафу Станеўскаму, дапаможнаму біскупу – Пан удзяляў неабходную падтрымку ў служэнні Божаму люду дыяцэзіі.
Чэрвень
ПАПСКАЯ: Паўсюдная інтэнцыя: Каб сацыяльныя сеткі спрыялі салідарнасці і пашане да іншай асобы ў іх разнастайнасці.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб хрысціянскія сем’і дыяцэзіі, якія перажываюць крызіс, маглі духоўна аднавіцца і былі гатовыя скласці ахвяру любові для дабра супольнага і сваіх дзяцей.
Ліпень
ПАПСКАЯ: Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб святары, якія ў працы і самотнасці жывуць душпастырствам, адчувалі сябе падтрыманымі і ўзмоцненымі сяброўствам з Панам і братамі.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб уся дыяцэзіяльная супольнасць (біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі) несла адказнасць за справу І Дыяцэзіяльнага сінода.
Жнівень
ПАПСКАЯ: Паўсюдная інтэнцыя: Каб глабальныя эканамічныя і палітычныя рашэнні абаранялі сем’і як скарб чалавецтва.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб хлопцы і дзяўчаты, мужчыны і жанчыны ў дыяцэзіі, якіх Пан заклікае пайсці са сабой, маглі адказаць на голас паклікання і ўзяцца за новыя апостальскія справы ў дыяцэзіі.
Верасень
ПАПСКАЯ: Паўсюдная інтэнцыя: Каб моладзь на афрыканскім кантыненце мела доступ да адукацыі і працы на ўласнай Айчыне.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб бацькі і хросныя, катэхеты і настаўнікі з усёй стараннасцю клапаціліся аб рэлігійным выхаванні дзяцей і моладзі, а сваім прыкладам жыцця абуджалі ў іх любоў да Хрыста і Яго Касцёла.
Кастрычнік
ПАПСКАЯ: Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб кансэкраваныя асобы абудзілі місійны запал і прысутнічалі сярод убогіх, прыгнечаных і тых, хто пазбаўлены голасу.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб з тэрыторыі нашай дыяцэзіі Бог паклікаў місінераў і місіянерак, здольных адважна пайсці за Хрыстом і служыць Яму ў місійных краінах.
Лістапад
ПАПСКАЯ: Паўсюдная інтэнцыя: Каб мова сэрца і дыялогу заўсёды пераважала над мовай зброі.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб пакліканыя святары і кансэкраваныя асобы засталіся з Хрыстом і былі шчаслівымі ў рэалізацыі свайго паклікання.
Снежань
ПАПСКАЯ: Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб асобы, уцягнутыя ў паслугу перадачы веры, здолелі знайсці мову, характэрную для сучаснасці, якая б падыходзіла для дыялогу з культурамі.
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ: Каб людзі, уцягнутыя ў п’янства, наркаманію і іншыя бічы нашага грамадства і грэшныя звычкі, усвядомілі зло свайго жыцця і вярнуліся да Пана.
Па спасылцы інтэнцыі на польскай мове.