Skip to main content

Да 31 снежня моладзь можа запоўніць анкету на Сінод Біскупаў 2018

 

31858 6 molodezh prizvali k mi ruУ чэрвені 2017 года Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў аб’явіў пра стварэнне спецыяльнага сайта, прысвечанага падрыхтоўцы да XV Пазачарговай асамблеі Сіноду, якая пройдзе ў кастрычніку 2018 года. Тэма Сіноду - „Моладзь, вера і распазнанне пакліканняў”.

Спецыяльна быў створаны інтэрнэт-рэсурс http://youth.synod2018.va, каб як мага больш маладых людзей магло далучыцца да падрыхтоўкі асамблеі, у тым ліку і прыняць удзел у перадсінадальнай працы.

На сайце змешчана анкета, адрасаваная ўсім маладым людзям ва ўзросце 16-29 гадоў, незалежна ад веравызнання. Гэтая незвычайная ініцыятыва мае на мэце дапоўніць меркаванні біскупскіх канферэнцый і стварыць рэальны вобраз таго, чым жыве сёння моладзь.

Адказы павінны быць скіраваны ў сакратарыят Сіноду не пазней за 31 снежня 2017 года. На іх аснове паўстане „Instrumentum Laboris” — працоўны дакумент нарады.

Да ўдзелу ў гэтай ініцыятыве заклікае маладых людзей з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза. „Дарагая моладзь, Каталіцкі Касцёл хоча прыслухацца да вашага меркавання аб пакліканні маладых людзей і іх ролі ў сучасным свеце і жыцці самога Касцёла”, - адзначае святар.

У дадатку знаходзіцца узор анкеты з перакладам.

Кс. Юрый Марціновіч