Skip to main content

Семінарыйны гурт “Ave” выступіў з канцэртам у в. Ражанка

razanka 1112 лістапада ў вёсцы Ражанка, асноўнай славутасцю якой з'яўляецца касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла, музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне “Ave” на чале з прэфектам семінарыі кс. Андрэем Лішко зладзіў чарговы канцэрт.

Семінарысты не толькі аздобілі музычным суправаджэннем урачыстую літургію, але і спрабавалі падзяліцца найкаштоўнейшым у іх жыцці – верай, якая ўзрастае толькі ў тым выпадку, калі імкнешся распаўсюджваць яе і перадаваць іншым. Менавіта гэтым прагненнем дзяліцца верай з бліжнімі быў прасякнуты рэпертуар семінарыйнага гурта.

Навучэнцы вельмі ўдзячныя кс. Юрыю Федуку за гасціннасць і добразычлівую атмасферу, а таксама за магчымасць спыніцца перад абліччам Маці Божай Вастрабрамскай, каб падзякаваць за ўсе ласкі, якімі Бог шчодра адорвае будучых святароў.     

Яўген Амасёнак, семінарыст